Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Глыбокім прайшла імпрэза да 25-х угодкаў стварэньня БНФ


Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

Сабралася каля двух дзясяткаў «фронтаўцаў» — цяперашніх, а таксама тых, хто быў сябрам БНФ на самым пачатку яго існаваньня.

«Цяпер гэта ў асноўным людзі сталага веку, якім было прыемна сабрацца разам. Прыйшлі і прадстаўнікі іншых апазыцыйных партый, зь віншаваньнямі і нават падарункамі — прынесьлі мёд, заварылі гарбату зь зёлкамі, сабранымі ў тутэйшых лясах,— распавёў глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч.

Асноўнай часткай імпрэзы стаў прагляд фільму «Праклятыя і забытыя», прысьвечанага дзеячам малавядомай Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП) — тым беларусам, якія марылі пра нацыянальнае адраджэньне Беларусь. У сёньняшняй Беларусі яны сталі «праклятымі і забытымі» — пра гэтых людзей, якія кіраваліся перадусім марай пра нацыянальнае адраджэньне насуперак савецкай уніфікацыі народаў, многія дагэтуль лічаць за лепшае ня згадваць.

Фільм зьняты тэлеканалам «Белсат». Стваральнікі і ўдзельнікі фільму і завіталі на сустрэчу з глыбачанамі — рэжысер Антось Цялежнікаў, апэратар Сяргей Краўчук, Вадзім Здаравянкоў, выканаўца ролі героя Аўгена Жыхара, яшчэ адзін удзельнік фільма мастак Алесь Пушкін. Алесь Пушкін прадставіў і свой уласны твор — партрэт Аўгена Жыхара, дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, сябра «Саюзу Беларускай Моладзі», БНП, камандзіра антысавецкага партызанскага атрада, які дзейнічаў на Пастаўшчыне.

Пасьля прагляду фільма госьці адказвалі на пытаньні глыбачан, усе разам размаўлялі пра гісторыю і лёс БНФ, пра значэньне гэтай зьявы для Беларусі.

Прэзентацыя фільма "Праклятыя і забытыя"
Прэзентацыя фільма "Праклятыя і забытыя"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG