Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец пра сваю дзяўчыну, Куплін і ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах


Павал Севярынец: «Нават вызваліць па-людзку не змаглі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:27 0:00
Наўпроставы лінк

Павал Севярынец у бел-чырвона-белым шаліку

Пра асабістае жыцьцё


У Паўла Севярынца ёсьць дзяўчына, яе завуць Вольга. Паводле Паўла, трэба трошкі пачакаць. Пазьней ён абяцае распавесьці больш пра далейшыя пляны ў асабістым жыцьці

Чаму датэрмінова не вызвалілі


Севярынец лічыць, што Лукашэнка хацеў паказаць, «што ён круты і не паддаецца на ціск захаду». «Я ніколі не пісаў прашэньняў аб памілаваньні, таму мяне і не выпусьцілі датэрмінова» — кажа Севярынец


Пра прэзыдэнцтва


Паводле Севярынца, яму так і сказалі, што ў прэзыдэнты вылучацца ён ня можа, бо яшчэ два гады судзімасьці.


Пра затрыманьне грамадзкіх актывістаў


Палітык адзначыў, што больш глябальных затрыманьняў не было толькі таму, што місія МВФ знаходзіцца ў Беларусі. Але, як лічыць Севярынец, улады не змаглі ўтрымацца ад сваіх стандартных мэтадаў падчас вызваленьня палітвязьняў.

«Лёгікі знайсьці немагчыма» — лічыць Павал. Таксама ён пабачыў сваіх «знаёмых» міліцыянтаў Барсукова і Грышчанку (РС: кіраўніцтва менскай міліцыі): «Сказалі, што сустрэча несанкцыянаваная. Кажуць мне, маўляў, як толькі ты зваліш, мы іх вызвалім»


Пра пляны ў найбліжэйшыя дні


Першае — памыцца. Другое, наведаць два сьвяткаваньні БНФ, пасьпець і паўдзельнічаць. Трэцяе, у панядзелак у Віцебску стаць на ўлік, а ў аўторак 22-га ён будзе ладзіць сустрэчу для сяброў і журналістаў на сдязібе БНФ на вул. Чарнышэўскага.


Пра Куплін


Сказаў, што Куплін — гэта не Малое Сітна. Калі ў Малым Сіне мог кантактаваць з жыхарамі, то «тут усё пад наглядам, свабоды ніякай не было. Добра, што мог мець тэлефоны і таму быў на сувязі ды ў курсе падзеяў» — распавядае Павал


Пра вызваленьне


Плянавалася, што Севярынца будуць выпускаць сёньня апоўдні. Распавядае, што міліцыя «штурмам брала цягнік Берасьце-Масква». Паводле Паўла, яго прывезьлі за пару хвілінаў да адпраўленьня цягніка, а ў яго было кіляграмаў сто грузу. А ў цягнік можна мець торбу да 36 кіляграмаў. І міліцыянты самі цягалі яго торбы і закідвалі ў тамбур за апошнія хвіліны да ад’езду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG