Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 21 кастрычніка: мітынг у памяць пра Менскае гета


Мэмарыяльны комплекс "Яма" ў Менску

Мэмарыяльны комплекс "Яма" ў Менску

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

У 70-ю гадавіну ліквідацыі менскага гета пройдзе жалобны мітынг каля мэмарыялу «Яма» у Менску з удзелам амбасадара Ізраілю. Пачатак а 10-й гадзіне.

У менскім кінатэатры «Перамога» адбудзецца прэм’ерны паказ дакумэнтальнага фільму «Хроніка Менскага гета». Пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.

У менскай галерэі «АРТПЛАЦ» (вул. Крапоткіна, 44) адкрыецца фотавыстава «Мацярынства бязь межаў». Выстава раскажа пра жыцьцё жанчын, якія, нягледзячы на інвалідныя вазкі і цяжкія дыягназы, зрабіліся маці. Пачатак а 18.30 (уваход паводле запрашальных білетаў). Выстава працягнецца ад 22 кастрычніка па 6 лістапада.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫ

1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.

1943 — было ліквідавана Менскае габрэйскае гета, якое праіснавала ад 20 ліпеня 1941 году. З больш чым 100 тысяч яго насельнікаў каля 80 тысяч былі за гэты час забітыя.

1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ, на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.

1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.

У гэты дзень нарадзіліся:

1772 — Сэм’юэл Тэйлар Колрыдж, ангельскі паэт-рамантык.

1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.

1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ.

1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца.

1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.

У гэты дзень памерлі:

1931 — аўстрыйскі пісьменьнік Артур Шніцлер.

1969 — амэрыканскі пісьменьнік Джэк Кэруак.

1984 — францускі кінарэжысэр Франсуа Труфо.

ЦЫТАТА ДНЯ

Я б не пакідаў нічога чалавеку дзеяньня, бо гэта можа спакусіць яго кінуць працу; зь іншага боку, я б хацеў дапамагчы летуценьнікам, бо ім цяжка прыходзіцца ў жыцьці.

Альфрэд Нобэль
XS
SM
MD
LG