Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майра Мора ня ведае, ці паедзе Лукашэнка на саміт у Вільню


Майра Мора
Майра Мора

Удзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні адносіцца да разраду «гіпатэтычных рэчаў».

Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора, адказваючы на пытаньне БелаПАН, ці дазволяць Лукашэнку перасекчы мяжу Эўразьвязу, каб удзельнічаць у віленскім саміце.

«Я не магу адказаць на такое пытаньне», — сказала спадарыня Мора.

Аляксандар Лукашэнка ўключаны ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу.

На пытаньне, ці прымуць у якасьці дэлегата прэзыдэнта Беларусі, Майра Мора адказала:

«Неабходна спытаць у Лукашэнкі, ці паедзе ён на саміт. Краіна мае права вырашаць, каго паслаць на саміт».

Намесьнік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас 15 кастрычніка перадаў кіраўнікам дыпляматычных місіяў краін-удзельніц «Усходняга партнэрства» ЭЗ у Літве запрашэньні для іхніх дзяржаў на віленскі саміт.

Запрашэньні на саміт, які будзе праходзіць у Вільні 28–29 лістапада, перададзеныя дыпляматам Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Запрашэньні адрасаваныя дзяржавам, а не канкрэтным асобам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG