Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША прадэманстравалі першага ў сьвеце біяробата


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У музеі Сьмітсанаўскага інстытута ў Вашынгтоне навукоўцы прадэманстравалі першага біяробата, які зроблены з 28 штучных чалавечых частак цела.

У Фрэнка ёсьць лёгкія, ныркі і нават сэрца, якое бьецца.

Робат коштам у мільён даляраў умее хадзіць, размаўляць і бачыць пры дапамозе разнастайных сэнсараў і працэсараў.

Аднак распрацоўшчыкі Фрэнка кажуць, што стварыць сапраўднага чалавека атрымаецца яшчэ ня хутка, бо для гэтага будзе неабходна стварыць чалавечы мозг, а гэта пакуль застаецца невырашальнай задачай, перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG