Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: Архан Зейналаў адмовіўся ад свайго прызнаньня ў забойстве


Абарона грамадзяніна Азербайджану Архана Зейналава, які падазраецца ў забойстве масквіча Ягора Шчарбакова, мае намер абскардзіць яго арышт.

Пра гэта паведаміў адвакат падазраванага, які падкрэсьліў, што абарона ня згодная з арыштам, бо ў судзе былі прадстаўлены ня ўсе доказы віны Зейналава.

Раней у чацьвер стала вядома, што Прэсьненскі раённы суд Масквы арыштаваў Зейналава да 10 сьнежня. У пастанове судзьдзі гаворыцца, што падставай для заключэньня пад варту паслужылі, у тым ліку, паказаньні сьведкаў, якія ўказалі на дачыненьне затрыманага да злачынства.

Сам Зейналаў, выступаючы ў судзе, заявіў, што не прызнае сваёй віны. Днём раней сьледчыя сьцьвярджалі, што ён прызнаўся ў злачынстве, сказаўшы, што дзейнічаў у мэтах самаабароны.

Забойства Ягора Шчарбакова ў ноч на 10 лістапада прывяло да масавых беспарадкаў у маскоўскім раёне Бірулёва Заходняе. Зейналова затрымалі ў аўторак.
XS
SM
MD
LG