Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: Што пагражае валютным дэпазытам беларусаў.


Сярод тэмаў:

Урадавая газэта «Рэспубліка» прапанавала забараніць у Беларусі валютныя дэпазыты. У бліц-аналізе эканаміст Леў Марголін камэнтуе, што можа адбыцца ў такім выпадку зь беларускімі фінансамі і курсам нацыянальнай валюты.

Нашым госьцем будзе журналістка зь Беластоку Ганна Кандрацюк, якая сёньня прэзэнтуе сваю кнігу «Беларусь. Любоў і маразм».

Таксама ў праграме — пра тое, наколькі натуральныя беларускія мясныя прадукты.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Берасьця: Калі каўбасы былі смачнейшыя — цяпер ці ў БССР? Ці зьвяртаеце вы ўвагу на тое, якія фарбавальнікі і кансэрванты дабаўленыя ў каўбасы?

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG