Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя спосабы камунікацыі дазваляюць людзям больш эфэктыўна працаваць, лепш вучыцца, атрымліваць доступ да новай інфармацыі і забаваў, якія раней былі ім недаступныя.

Аднак у дадзенай зьявы ёсьць і адваротны бок. Інтэрнэт і мабільныя прылады, якія практычна ніколі не пакідаюць свайго ўладальніка, спарадзілі новыя псыхалягічныя захворваньні, якія мэдыцына да нядаўняга часу не хацела прызнаваць. Агляд самых распаўсюджаных праблем , якія ўжо няма сэнсу адмаўляць, прыводзіць сайт аб тэхналёгіях 3Dnews.


Сындром фантомнага званка


Сутнасьць хваробы ў тым, што ў чалавека зьяўляюцца слыхавыя і маторныя галюцынацыі, яму здаецца, што тэлефон у кішэні тэлефануе або вібруе, хоць нічога не самай справе не адбываецца. Гэта зьвязана з выкарыстаньнем мабільнага тэлефона. Выяўляецца дадзенае захворваньне на фоне стрэсу. Яно зьяўляецца досыць распаўсюджаным.


Номафобія


Тэрмін — гэта скарочаны выраз ад no mobile fobia . Іншымі словамі — страх застацца без мабільнага тэлефона. У сьвеце застаецца ўсё менш людзей, якія не пакутавалі б ад гэтага. У кагосьці пры адсутнасьці доступу да мабільнага тэлефона, напрыклад, калі разрадзіўся акумулятар, зьяўляецца лёгкае хваляваньне, а хто-то ўпадае ў сапраўдную паніку.


Кібэрхвароба


Сутнасьць яе заключаецца ў тым, што ў чалавека зьяўляецца галавакружэньне, дэзарыентацыя і млоснасьць пры ўзаемадзеяьнні з пэўнымі электроннымі прыладамі. Тэрмін прыдумалі яшчэ ў 1990-ыя, калі зьявіліся першыя прылады віртуальнай рэальнасьці. Пасьля абнаўленьня iOS да новай вэрсіі некаторыя ўладальнікі iPhone сталі таксама скардзіцца на млоснасьць. Іншая назва гэтай хваробы — «лічбавая марская хвароба».


Facebook-дэпрэсія


Сутнасьць яе ў тым, што людзі ўпадаюць у дэпрэсію ад кантактаў у сацыяльнай сетцы або, наадварот, ад іх адсутнасьці. Даказана, што чым больш часу маладыя людзі праводзілі ў Facebook, тым горш быў іх настрой і стаўленьне да свайго жыцьця. Справа тут у тым, што людзі, як правіла, выкладваюць толькі тыя фатаграфіі і навіны пра сябе, якія выстаўляюць іх у выгодным сьвятле. У выніку ствараецца ўражаньне, што ў сяброў і знаёмых жыцьцё лепшае, ярчэйшае і больш насычанае, чым у цябе.



Інтэрнэт-залежнасьць


Гэта балючае і сталае жаданьне атрымаць доступ да сеціва, якое негатыўна адбіваецца на іншых сфэрах жыцьця, часцяком цалкам выцясьняючы іх. Напрыклад, асабістае жыцьцё або працу. У навуковых колах спрачаюцца, ці можна аднесьці інтэрнэт-залежнасьць да наркаманіі, ці гэта псыхічнае расстройства.



Залежнасьць ад онлайн-гульняў


Гэта больш вядомае і разбуральнае захворваньне. Нярэдкія выпадкі, калі гульня літаральна зацягвала чалавека ў віртуальны сьвет, у выніку ён губляў працу, сям’ю, а часам і жыцьцё. Дадзенае расстройства выклікае цяжкія дэпрэсіі і можа прывесьці да фізычнага зьнясіленьня і нават самагубства.



Кібэрхондрыя


Чалавек з гэтым расстройствам лічыць, што ў яго ёсьць захворваньне і, як правіла, не адно, пра якія ён чытаў ў інтэрнэце. У выніку здаровы чалавек, у якога проста баліць галава, можа пераканаць сябе ў наяўнасьці ў яго сур’ёзных праблем. А падобная перакананасьць можа нэгатыўна адбіцца на здароўі і сапраўды стаць прычынай ужо рэальнай, а не ўяўнай хваробы.



«Эфэкт Google»


Чалавек з такой хваробай ўпэўнены, што веды яму не патрэбныя, паколькі любая інфармацыя знаходзіцца ўсяго ў пары клікаў. Пры гэтым нават калі хто-небудзь думае інакш, гэта не дае яму імунітэту ад " эфэкту Google". Мозг проста адмаўляецца запамінаць інфармацыю, незалежна ад нашай волі , ведаючы , што значна прасьцей будзе знайсьці дадзеныя, чым іх захоўваць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG