Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка правядзе калёквіюм ў МДУ


Аляксандр Лукашэнка сёньня наведвае Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова, які адзначае 100-гадовы юбілей.

Як паведамілі ў ягонай прэсавай службе, сустрэча са студэнтамі пройдзе ў форме калёквіюма, падчас якога Аляксандр Лукашэнка выступіць на тэму «Беларусь у кантэксьце сучаснай цывілізацыі: мэты і пэрспэктывы разьвіцьця» .

Лукашэнка таксама наведае выставу, прысьвечаную 100-гадовай гісторыі разьвіцьця ВНУ.

Лукашэнка у 1975 годзе сам закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытута, які пазьней пераўтварыўся ва ўнівэрсытэт.

Ягоным выкладчыкам там быў дацэнт Якаў Трашчанок, што стаяў на пазыцыях «заходнерусізму», вучань Лаўрэнція Абэцэдарскага.

Якаў Трашчанок на заданьне Лукашэнкі напісаў прарасейскі падручнік гісторыі Беларусі, памёр ён у 2011 годзе, цяпер у Магілёўскім унівэрсытэце створаная лябараторыя ягонага імя.

Цяпер у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова навучаюцца каля 8 тысяч студэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG