Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як затрымлівалі падазраванага ў забойстве ў Бірулёва


Падазраваны ў забойстве Ягора Шчарбакова Архан Зейналаў затрыманы ў Каломне паліцыяй. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на МУС.

Азэрбайджанец Архан Зейналаў Захіт Аглы 1982 года нараджэніня, які пражываў на здымнай кватэры ў Маскве, па дадзеных Сьледчага камітэту, ня меў сталага месца працы і падпрацоўваў прыватным таксістам.

У вышук Зейналова аб’явілі па падазрэньні ў забойстве 25-гадовага Ягора Шчарбакова ў ноч на 10 кастрычніка. На Шчарбакова напалі, калі ён спрабаваў заступіцца за сваю дзяўчыну. Злачынца нанёс маладому чалавеку некалькі удараў нажом.

Забойства Ягора Шчарбакова прывяло да масавых беспарадкаў у Бірулёва. Пасьля «народнага сходу » з патрабаваньнем знайсьці забойцу радыкальна настроеныя ўдзельнікі акцыі пачалі пераварочваць машыны, граміць крамы. Пацярпелі 23 чалавекі, у тым ліку восем паліцэйскіх.

Пасьля пагромаў у Бірулёва была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». Па дадзеных расейскіх СМІ, сьледчы камітэт пасьля паступленьня матэрыялаў з МУС можа распачаць справу па артыкулах аб масавых беспарадках і ўжываньні гвалту да супрацоўніка паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG