Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: Пахаваньне нацыста спынілі з-за дэманстрантаў


Пахаване нацысцкага злачынцы Эрыха Прыбке прыйшлося спыніць пасьля таго, як пратэстоўцы атачылі катафалк зь целам.

Прыкладна 500 дэманстрантаў крычалі «забойца».

Паміж пратэстоўцамі і людзьмі, якія прыхільна ставяцца да нацызму, адбыліся сутыкненьні.

Кольшняга афіцэра СС асудзілі пры канцы 1990-х за ўдзел у масавым забойстве ў 1944 годзе ў Рыме.

Прыбке памёр на мінулым тыдні ва ўзросьце 100 гадоў. Да самай сьмерці ён знаходзіўся пад хатнім арыштам ў сваім рымскім доме.

Прыбке ніколі не шкадаваў пра свае дзеяньні.

Ватыкан забараніў адпяваць яго ў каталіцкіх цэрквах Рыму.

Да гэтага часу застаецца незразумелым, дзе пахаваюць цела. Італія адмовілася выдзеліць месца пад магілу.
XS
SM
MD
LG