Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зьбілі дыплямата зь Нідэрлянаў


Буднак у цэнтры Масквы. Ілюстрацыйнае фота
Буднак у цэнтры Масквы. Ілюстрацыйнае фота

Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Франс Тімерманс выклікаў для тлумачэньняў амбасадара Расеі ў Гаазе Рамана Калодкіна.

Дыплямат, чыё імя ў галяндзкім МЗС не называюць, атрымаў лёгкія пашкоджаньні.

Расейскія СМІ цьвердзяць, што інцыдэнт адбыўся з 66- гадовым намесьнікам амбасадара Она Элдэрэнбасам. Паведамляецца, што ён быў зьбіты ў сябе ў кватэры, калі туды патрапілі невядомыя — паводле некаторых зьвестках, пад выглядам электрыкаў.

Расейскія СМІ таксама паведамляюць, што зламысьнікі пакінулі на люстэрку надпіс «ЛГБТ» губной памадай і намалявалі сардэчка.

Раней у Гаазе адбыўся інцыдэнт з дарадцам-пасланьнікам амбасады Расеі Дзьмітрыем Барадзіным. У ноч на 6 кастрычніка яго затрымалі, бо западозрылі ў дрэнным абыходжаньні зь дзецьмі. Пазьней Барадзіна вызвалілі.

Нідэрланды прынесьлі прабачэньні за парушэньне дыпляматычнай недатыкальнасьці расейца, аднак адзначылі, што паліцыя дзейнічала прафэсійна.

Масква заявіла, што ня будзе расьсьледваць паводзіны Барадзіна, бо падстаў падазраваць яго ў незаконных дзеяньнях няма, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG