Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазырскіх галадоўнікаў правярала міліцыя


Васіль Альхоўскі (на пярэднім пляне) і Юры Швец

Васіль Альхоўскі (на пярэднім пляне) і Юры Швец

Мінулую ноч галадоўнікі Васіль Альхоўскі і Юры Швец правялі ў машыне ля будынка адміністрацыі Мазырскага НПЗ.

Яны не маглі застацца ў сваім офісе на 3 паверсе будынка адміністрацыі, бо іхныя пропускі дзейнічаюць з 8.00 па 18.00.

Уначы дакумэнты ў галадоўнікаў правярала міліцыя.

Альхоўскі і Швец кажуць, што будуць галадаць, пакуль адміністрацыя заводу ня пойдзе на дыялёг.

14 кастрычніка старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе Юры Швец абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць уціску сяброў незалежнага прафсаюзу.

Галадоўку лідэра пярвічкі падтрымлівае ягоны намесьнік Васіль Альхоўскі, які цяпер знаходзіцца на бальнічным зь пераломам нагі. Ноч яны зьбіраюцца правесьці ў аўтамабілі ля будынка адміністрацыі нафтаперапрацоўчага заводу.

У пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе — звыш 700 сяброў.
XS
SM
MD
LG