Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самае бруднае паветра Эўропы — у гарадах Польшчы і Баўгарыі


Паветра ў гарадах Баўгарыі ўтрымлівае найбольшую колькасьць цьвёрдых часьцінак, якія могуць стаць прычынай праблемаў са здароўем: ад астмы да раку.

Пра гэта гаворыцца ў новым дасьледаваньні, падрыхтаваным Эўрапейскім агенцтвам па навакольным асяродзьдзі.

Паветра ў гарадах Баўгарыі таксама мае самыя высокія канцэнтрацыі аксыду вугляроду і дыяксыду серы, напісана ў дакладзе.

Гарады Польшчы займаюць другое месца паводле ступені забруджанасьці паветра. Адмыслоўцы тлумачаць гэта тым, што Польшча актыўна выкарыстоўвае ў прамысловасьці вугаль.

«Большая частка насельніцтва (Баўгарыі і Польшчы. — Рэд.) не жыве ў здаровым навакольным асяродзьдзі», — канстатуе Ханс Бруйнінкс, выканаўчы дырэктар Эўрапейскага агенцтва па навакольным асяродзьдзі.

XS
SM
MD
LG