Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імунатэрапія – тое, што пераможа рак?


Мастацкі пэрфоманс дзеля пашырэньня ведаў пра рак
Мастацкі пэрфоманс дзеля пашырэньня ведаў пра рак
Амэрыканскія лекары і навукоўцы інтэнсіўна працуюць над новым відам лекаў супраць раку, якія не атакуюць наўпрост злаякасныя клеткі ў арганізьме, але «расчышчаюць шлях» для атакі супраць ракавых клетак з боку імуннай сыстэмы арганізму.

Гэты від лекаў знаходзіцца ўсё яшчэ ў стадыі тэставаньня і досьледаў, але вынікі адносна вылечваньня раку скуры (мэляномы), нырак і лёгкіх даюць надзею спадзявацца на прарыў у лекаваньні адной з найстрашнейшых хваробаў чалавецтва.

Новы мэтад лячэньня раку – імунатэрапія – пачаўся з адкрыцьця мэханізму, пры дапамозе якога рак ухіляецца ад атакі імуннай сыстэмы. Аказалася, што ракавыя клеткі дзеля гэтага выкарыстоўваюць натуральныя тармазы арганізму, якія адключаюць імунную сыстэму пасьля таго, як яна выканала сваю справу ліквідацыі інфікаванай вірусам клеткі.

Прыкладам, адна з такіх тармазных сыстэмаў выкарыстоўвае малекулу PD-1 на паверхні Т-клеткі імуннай сыстэмы. Калі мэтавая клетка, якую імуннай сыстэме трэба зьнішчыць, мае на сваёй паверхні малекулы вядомыя як PD-L1 або PD-L2 , то Т-клеткі імуннай сыстэмы ня могуць яе атакаваць.

Дык вось некаторыя ракавыя клеткі «апранаюцца» ў малекулы, якія «адключаюць» дзеяньне Т-клетак імуннай сыстэмы, і такім чынам размнажаюцца без супраціву арганізму. Заданьне імунатэрапіі – не зьнішчэньне злаякаснай клеткі, а зьняцьцё зь яе «малекулаў-тормазаў» для атакі імуннай сыстэмы. Інакш кажучы, лекі, якія выкарыстоўваюцца ў імунатэрапіі, зьнімаюць PD-малекулы з ракавых клетак і такім чынам дазваляюць справіцца зь імі імуннай сыстэме арганізму.

Пакуль што лекі супраць раку, якія выкарыстоўваюцца ў імунатэрапіі, вельмі дарагія. Лек, які афіцыйна зацьверджаны для лячэньня мэляномы, каштуе 120 тысяч даляраў для аднаго курсу тэрапіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG