Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка лічыць чэмпіянат сьвету па хакеі палітызаваным


Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду па пытаньнях падрыхтоўкі і правядзеньня ў Менску чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна паўстаць перад гасьцямі чэмпіянату «цывілізаванай краінай»: «Чэмпіянат сьвету — гэта ня проста спартыўная падзея, гэта той момант, калі мы выставім краіну на паказ усяму сьвету. І якая будзе краіна, такая і думка складзецца ва ўсяго сьвету».

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсьліў і палітычны момант правядзеньня чэмпіянату: «Тое, што мы павінны паказаць твар дзяржавы, узмацняецца яшчэ і тым, што апошнім часам праблема паўстала перад усім сьветам палітызаванай. Людзі будуць ехаць ня толькі паглядзець, як гуляе любімая каманда, але ў іх падспудна, а можа, і самым галоўным будзе пытаньне: а што ж гэта за краіна, ад якой хтосьці спрабаваў забраць чэмпіянат сьвету? Гэта вельмі важна, і мы павінны паказаць усяму сьвету, што мы сапраўды цэнтральна-эўрапейская цывілізаваная краіна. Каб людзі, як гэта часта бывала, зьяжджалі і казалі пра тое, што гэта зусім нармальная краіна, горад, гэта ня тое, што мы чыталі ў СМІ», перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG