Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржынскі можа вярнуцца ў Маскву


Помнік Фэліксу Дзяржынскаму, заснавальніку ЧК, неўзабаве можа вярнуцца ў цэнтар Масквы. Улады сталіцы Расеі разгядаюць пляны рамонту статуі Дзяржынскага, якую зрынулі з 1991-м падчас жнівеньскага путчу.

Даведка «Радыё Свабода» — Фэлікс Дзяржынскі


Фелікс Дзяржынскі (1877 — 1926 ) — заснавальнік ВЧК.

Паходзіць зь Дзяржынава — хутар за 15 кілямэтраў ад Івянца ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці.

У розныя гады ён быў наркамам унутраных спраў, арганізатарам «чырвонага тэрору», кіраваў барацьбой з паўстанцкім рухам ва Ўкраіне, быў адным з арганізатараў масавага тэрору ў Крыму, старшынём ГПУ.


Населеныя пункты, названыя ў гонар Дзяржынскага, ёсьць ў Беларусі, Расеі, Украіне, Казахстане, Прыднестроўі і Армэніі.

Найвышэйшая кропка Беларусі называецца гара Дзяржынская.

Імя заснавальніка ВЧК носяць прамысловыя прадпрыемствы ва Ўкраіне і Расеі.

У Менску ёсьць праспэкт Дзяржынскага. Праспэкты з такім самым імём ёсьць у расейскіх гарадах Архангельск, Наварасійск, Ніжні Тагіл, Навасібірск, Арэнбург, Яраслаўль, а таксама ва ўкраінскіх Данецку і Крывым Рогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG