Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газэты з назовам International Herald Tribune болей ня будзе


Газэта International Herald Tribune, якая выдаецца ў Парыжы, з аўторка мяняе свой назоў на International New York Times.

International Herald Tribune ўжо дзесяць гадоў належыць New York Times.

Кіраўніцтва газэты тлумачыць рэбрэндынг неабходнасьцю прыцягваць глабальную аўдыторыю.

Назва газэты мянялася ўжо некалькі разоў з моманту яе заснаваньня ў 1887 годзе як міжнароднай вэрсіі выданьня New York Herald, адзначае ВВС.
XS
SM
MD
LG