Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 15 кастрычніка: Адкрыцьцё фэстывалю «Беларуская музычная восень», дзень памяці Касьцюшкі і Агінскага


Партрэт Міхала Клеафаса Агінскага

Партрэт Міхала Клеафаса Агінскага

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя «Прафіляктыка грыпу і вострых рэсьпіраторных захворваньняў». Пачатак у 12.30.

Урачыстае ўзнагароджаньне шматдзетных жыхарак Менску ордэнам Маці, цырымонія адбудзецца ў тэатры імя Янкі Купалы.

Менск, пісьменьнік і выдавец Адам Глобус запрашае ў краму " логвінаЎ " адзначыць свой дзень нараджэньня і нараджэньне новай кнігі гарадзкіх легендаў " Казкі пра дарослых". Пачатак у 19.00.

Менск, у Вялікай зале Белдзяржфілярмоніі адбудзецца першая імпрэза міжнароднага фэстывалю мастацтваў " Беларуская музычная восень«. Пачатак у 19.00.

Брусэль, пасланьнікі Эўразьвязу Пэт Кокс і Аляксандар Квасьнеўскі прадставяць канчатковую справаздачу аб гатоўнасьці Ўкраіны да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Жэнэва, перамовы наконт іранскай ядзернай праграмы паміж прадстаўнікамі Тэгерану і прадстаўнікамі заходніх краін, Расеі і ААН.

Пачатак мусульманскага сьвята Курбан-Байрам.

Міжнародны дзень сялянак.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1432 — Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую унію.

1815 — пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на выспу сьвятой Алены.

1929 — створаны Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

1953 — на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1961 — у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1962 — пачынаецца кубінскі ракетны крызіс.

1964 — уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 — адбыўся першы выступ Led Zeppelin.

1985 — на пленуме ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў аб’явіў аб плянах эканамічнай перабудовы.

У гэты дзень нарадзіліся:

70 да н. э. — Публій Вэргілій, старажытнарымскі паэт.

1814 — Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844 — Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

1936 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

1962 — Сяргей Абламейка, пісьменьнік, гісторык, журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода.

У гэты дзень памерлі:

1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.

1833 — Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1959 — Сьцяпан Бандэра, палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

ЦЫТАТА ДНЯ

Ніколі ня выжыве той народ, які ўспрымае трактоўку сваёй гісторыі вачыма суседа.

Фрыдрых Ніцшэ
XS
SM
MD
LG