Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты: экстрадыцыя Баўмгертнэра залежыць ад беларускага боку


Расейскія адвакаты гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра плянуюць 15 кастрычніка хадайнічаць перад Сьледчым камітэтам Расеі, каб азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу расейскі адвакат Аляксей Басістаў.

Ён адзначыў, што тэрміны разгляду пытаньня аб экстрадыцыі Баўмгертнэра будуць залежаць ад беларускага боку.

Паводле Басістава, у Менскай канвэнцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 году «не агавораныя тэрміны разгляду пытаньня аб экстрадыцыі і выдачы, таму гэта можа адбыцца і празь некалькі дзён, і празь месяц».
XS
SM
MD
LG