Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне больш ня будзе агульнага прызыву ў войска


Украінскія дэсантнікі

Украінскія дэсантнікі

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў указ пра апошні прызыў ва Ўзброеныя сілы.

Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з жанчынамі — героямі Ўкраіны.

«Я сёньня раніцай падпісаў указ. Ужо больш прызыву ня будзе. Там усё расьпісана, як будуць звальняцца ў запас салдаты тэрміновай службы, і пойдуць сёлета апошнія, і больш ня будзем прызываць», — цытуе ўкраінскага прэзыдэнта ягоная прэсавая служба.

Паводле Януковіча, сучасныя ўзбраеньні і вайсковыя тэхналёгіі патрабуюць высокага прафэсійнага ўзроўню, таму войска павінна быць прафэсійным. Аднак пры гэтым украінскі прэзыдэнт сказаў, што захаваецца набор на тэрміновую службу ва ўнутраных войсках.
XS
SM
MD
LG