Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіне далі тыдзень на вызваленьне Цімашэнкі


Мітынг прыхільнікаў Цімашэнкі 7 чэрвеня 2013 году. Архіўнае фота
Мітынг прыхільнікаў Цімашэнкі 7 чэрвеня 2013 году. Архіўнае фота
Пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ ня будзе падпісана, калі Юлію Цімашэнку ня вызваляць на працягу бліжэйшага тыдня. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Паводле Сарыюш-Вольскага, пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны-ЭЗ ня будзе падпісана, калі Цімашынка не акажацца на свабодзе да 21 кастрычніка.

«Справа Юліі Цімашэнкі зьяўляецца сымбалічнай. Пагадненьне аб асацыяцыі ня будзе падпісана, калі яна ня будзе вызвалена, таму што гэта прынцып Эўрапейскага Зьвязу. Такім чынам, мы чакаем канчатковага рашэньня, калі яна зможа паехаць на лячэньне, і да 21 кастрычніка гэта пытаньне павінна быць вырашана, таму што 21 кастрычніка адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін-членаў ЭЗ. Там будзе заслухана справаздача, аўтарам якой зьяўляюся я, пасьля чаго будзе праведзена ратыфікацыя пры ўмове таго, што ўсе патрабаваньні будуць выкананыя. Калі ўмовы ЭЗ ня будуць выкананыя, то няма ніякіх манэўраў, ніякіх магчымасьцяў для падпісаньня. Гэта павінна адбыцца зараз, калі гэта будзе выканана пазьней — я думаю, што Ўкраіна спозьніцца » , - заявіў ён у эфіры ўкраінскага «5 каналу».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Тым часам, як піша «Українська правда» ня ўсе ў Эўразьвязе падзяляюць такую жорсткую пазыцыю адносна Ўкраіны. «Большасьць краін-членаў ЭЗ лічаць доўгатэрміновыя стратэгічныя адносіны з Украінай больш важнымі за «пытаньне Цімашэнкі». Такое меркаваньне выказаў экс-эўракамісар Гюнтэр Фэрхойген у інтэрвію «Украінскай праўдзе». На яго думку, Нямеччына не павінна перашкаджаць падпісаньню Дамовы аб асацыяцыі.

«Відавочна, што вялікая большасьць краін-членаў ЭЗ доўгатэрміновыя стратэгічныя інтарэсы як ЭЗ, так і Ўкраіны ў канчатковым выніку лічаць больш важнымі, чым выпадак Цімашэнкі», — лічыць ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG