Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч: «Рана ці позна „Бірулёва“ паўторыцца і ў Беларусі»


Відэа: Міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў антымігранцкіх пратэстаў у Маскве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк

Відэа: Міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў антымігранцкіх пратэстаў у Маскве

Калі Аляксандар Лукашэнка будзе працягваць сваю палітыку па працоўнай міграцыі, рана ці позна ў нас паўторыцца тое, што ў Расеі, лічыць экс-старшыня Маладога Фронту, былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

«Калі ўлады любой краіны праводзяць непрадуманую міграцыйную палітыку, гэта ўносіць элемэнт дэстабілізацыі ўнутры грамадзтва. Тое, што мы назіраем цяпер у Расеі, адбываецца і ў любой іншай краіне, у тым ліку эўрапейскіх, якія вымушаныя запрашаць замежную працоўную сілу на тыя працоўныя месцы, дзе самі грамадзяне ня хочуць працаваць.

На сёньняшні дзень у Беларусі няма такога супрацьстаяньня. Але калі Лукашэнка будзе працягваць рэалізоўваць такую палітыку, калі нашы грамадзяне вымушаныя выяжджаюць на заробкі за мяжу, а сюды прывозяць паўночных карэйцаў, кітайцаў і іншых, то рана ці позна акцыі пратэсту, якія мы назіраем у Расеі, будуць і тут».

У Маскве ў раёне Бірулёва масавыя непарадкі і пагромы пачаліся пасьля забойства мясцовага жыхара Ягора Шчарбакова. Мяркуецца, што забойства зьдзейсьніў чалавек неславянскай зьнешнасьці.

Радыкальна настроеныя ўдзельнікі акцыі перакульвалі машыны, ўчынялі пагромы і выкрыквалі нацыяналістычныя лёзунгі. Паводле дадзеных МУС, падчас беспарадкаў паранены паліцыянт.

Затрымана 200 чалавек. На загад міністра ўнутраных справаў Уладзімера Калакольцава ўведзены плян «Вулькан», увесь асабісты склад узьняты па трывозе. Пра гэта паведамляе прэсавы цэнтар МУС Расеі.

Між тым, Лукашэнка 11 кастрычніка падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў паведаміў, што Беларусь гатовая прыняць на пастаяннае месца жыхарства 10 мільёнаў чалавек.

«Самая вялікая праблема ў нас — нават не грошы (хаця зь імі заўжды ёсьць праблемы ў гэтым вэрхале, гэтай рынкавай эканоміцы), а людзі. На нашу тэрыторыю не хапае як мінімум столькі чалавек, колькі ў нас жыве: нам трэба не 10 мільёнаў чалавек, а 20 мільёнаў.

Мы зможам іх запраста пракаміць. Але і яны будуць працаваць і яшчэ большы аб’ём прадукцыі вырабляць. Калі расейскі чалавек, расіянін захоча да нас прыехаць зь любога рэгіёна, ласкава просім, мы будзем толькі вітаць».


Працяг тэмы — пазьней на сайце Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG