Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове адбыўся марш славы УПА (відэа)


У Львове ў нядзелю, напярэдадні 71-й гадавіны з дня стварэньня Украінскай паўстанцкай арміі, адбыўся традыцыйны Марш славы УПА.

У шэсьці па цэнтральных вуліцах Львова прынялі ўдзел каля 300 вэтэранаў паўстанцкай арміі, прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, мясцовых палітыкаў, звычайных львавянаў.

Кіраўнік арганізацыі Уладзіслаў Куцэнка распавёў Радыё Свабода, што мэта правядзеньня Маршу славы УПА ў Львове — нагадаць сучасьнікам пра УПА, якая змагалася за незалежнасьць Украіны. Паводле яго словаў, дзякуючы воінам гэтая незалежнасьць сёньня і ёсьць, і важна, каб людзі ўбачылі, як выглядалі ваяры, якая ў іх была форма

З нагоды 71-й гадавіны УПА ў Львове таварыства пошуку ахвяраў вайны «Памяць» аднаўляе гістарычны бой украінскіх паўстанцаў супраць аддзелаў нямецкага Вермахту. 8 ліпеня 1944 г на гары Лапата, што ў Івана-Франкоўскай вобласьці, адбыўся найбуйнейшы бой УПА зь нямецкімі войскамі, у якім перамогу атрымалі ўкраінскія ваяры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG