Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паліцэйскім участку ў Эгіпце знойдзены павешаным амэрыканец


Акцыя прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі

Акцыя прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі

Грамадзянін ЗША Генры Джэймс, затрыманы раней ўладамі Эгіпту, знойдзены павешаным у камэры паліцэйскага ўчастку Ісмаіліі непадалёк ад Суэца.

Амбасада ЗША ў Эгіпце пацьвердзіла, што адстаўны афіцэр сухапутных войскаў ЗША, верагодна, зьдзейсьніў самагубства.

Джэймс быў затрыманы ў жніўні, калі краіну ахапіла чарговая хваля гвалту паміж прыхільнікамі скінутага прэзыдэнта Мурсі і сіламі бяспекі. Са слоў самога Джэймса вядома, што яго арыштавалі ў шляху на поўначы Сінайскай паўвыспы, калі ён накіроўваўся ў сэктар Газа. У суботу яго тэрмін затрыманьня быў падоўжаны на 30 дзён. Самагубства ён мог зьдзесьніць пра дапамозе папругі і матузкоў.
XS
SM
MD
LG