Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алексіевіч атрымала прэмію міру ад нямецкіх кнігавыдаўцоў


Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч

Пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч ўручаная прэстыжная Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю. Цырымонія адбылася ў царкве сьвятога Паўла ў Франкфурце-на-Майне, піша dw.de

Прэмія ўручалася падчас адмысловай цырымоніі ў прысутнасьці 1000 чалавек і старшыні нямецкага бундэстагу Норбэрта Ламэрта (Norbert Lammert).

Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю была заснаваная ў 1950 годзе і сёньня складае 25 тысяч эўра. Ёй ганаруюць пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў, якія зрабілі ўнёсак ва ўмацаваньне міру, перш за ўсё сваёй дзейнасьцю ў галіне мастацтва і навукі.

У лік ляўрэатаў узнагароды мінулых гадоў ўваходзяць такія выбітныя асобы, як лекар і філёзаф-гуманіст Альбэрт Швэйцар (Albert Schweitzer), пісьменьнік і мастак Герман Гесэ (Herman Hesse), філёзаф і псыхоляг Карл Яспэрс (Karl Jaspers), дзіцячая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн, літаратуразнаўца і дысыдэнт Леў Копелеў, драматург і палітык Вацлаў Гавэл, а таксама празаік Архан Памук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG