Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусульманскія паломнікі пачалі Хадж, нягледзячы на эпідэмію


Мусульманскі пілігрым моліцца

Мусульманскі пілігрым моліцца

У нядзелю пачаўся Хадж — штогадовае паломніцтва мусульманаў — на фоне засьцярогаў, выкліканых распаўсюджваньнем рэсьпіраторнага сындрому коранавіруса (MERS). Ахвярамі гэтага захворваньня ўжо сталі 60 чалавек. 51 зь іх памёр у Савудаўскай Арабіі.

У суботу міністар аховы здароўя краіны паведаміў, што сярод паломнікаў не зафіксавана выпадкаў заражэньня гэтым вірусам.

Для забесьпячэньня бясьпекі паломнікаў прыцягнуты каля 100 тысяч вайскоўцаў, у Мецы і яе ваколіцах, дзе знаходзяцца мусульманскія сьвятыні, разьмешчаны звыш 4 тысячаў камэраў.

У гэтым годзе ў хаджы ўдзельнічаюць каля 2 мільёнаў чалавек, зь іх прыкладна 1.400.000 замежных грамадзянаў.

У параўнаньні зь мінулым годам, колькасьць замежнікаў, якія удзельнічаюць у хаджы, сёлета зьменшылася — з-за скарачэньня Савудаўскімі ўладамі квоты для замежных паломнікаў.
XS
SM
MD
LG