Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жыцьцё ўніяцкага сьвятара XVIII ст. і мова беларускіх палякаў — найлепшыя навуковыя працы апошняга году


Беларуская супольнасьць дасьледнікаў ўпершыню ўзнагародзіла сваіх калегаў за найлепшыя навуковыя публікацыі ў сацыяльна-палітычнай, гуманітарнай і гістарычнай сфэрах.

Узнагароджваньне прайшло 12 кастрычніка ў Коўне, падчас правядзеньня там III Кангрэсу дасьледнікаў Беларусi, піша eurobelarus.info

Як паведамілі вядучыя цырымоніі ўзнагароджвання — сацыёляг Аляксей Ластоўскі і філёзаф Ігар Бабкоў, — на жаль, кангрэс пакуль не дарос да ўручэньня прэміі ў намінацыі «фізыка цьвёрдых целаў», аднак той факт, што ўзнагароды за найлепшыя навуковыя публікацыі ўручаюцца — ужо вялікі крок наперад.
У кожнай намінацыі былі створаныя экспэртныя рады, у якія ўвайшлі каля 10 спэцыялістаў.

Аляксей Ластоўскі патлумачыў, што прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі аб’яўленыя ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялёгія), гуманітарныя навукі (філязофія, філялёгія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства) i гісторыя.

У кожнай намінацыі былі створаныя экспэртныя рады, у якія ўвайшлі каля 10 спэцыялістаў. Яны і займаліся адборам прэтэндэнтаў на ўзнагароды. А канчатковае вызначэнне ляўрэатаў адбылося непасрэдна на кангрэсе прыкладна за гадзіну да цырымоніі ўзнагароджвання. Як растлумачылі вядучыя, прэмія складаецца з ганаровай граматы, статуэткi і грашовай суммы, якая не разгалошваецца.

Ляўрэата ў намінацыі «гісторыя» выйшаў аб’яўляць гісторык, прафэсар Алесь Смалянчук. Ён адзначыў высокі ўзровень Гарадзенскай школы гістарыяграфіі — зь сямі намінантаў на прэмію чатыры працы належалі прадстаўнікам менавіта гэтай школы.

Алесь Смалянчук

Алесь Смалянчук

Алесь Смалянчук таксама зьвярнуў увагу на выкарыстаньне ў навуковых працах новых мэтадаў гістарычных дасьледаваньняў. Напэўна, найбольш удала іх ужыць атрымалася гісторыку Дзянісу Лісейчыкаву ў працы: «Штодзённае жыцьцё ўніяцкага парафіяльнага сьвятара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.». Менавіта ён і стаў ляўрэатам прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі ў галіне гісторыі.

Курт Вулхайзэр

Курт Вулхайзэр

У сфэры гуманітарных навук ляўрэата аб’яўляў прафэсар Брандайскага ўнівэрсытэту Курт Вулхайзэр. Ён прызнаўся, што быў уражаны высокім узроўнем публікацый. У выніку пераможцам тут стаў Ігар Запрудзкі з кнiгай «Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя дасьледаваньні і пытаньні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст.». Як ахарактарызаваў гэтую працу Курт Вулхайзэр: «Гэта сьвежы погляд на такую зьяву, як літаратурная містыфікацыя».
Як паведамiла на цырымоніі ўзнагароджаньня Аксана Шэлест, адзначаная экспэртамі праца — гэта частка кнігі пра беларускіх палякаў. Кнігі, якую даўно плянуецца апублікаваць і якая калі-небудзь усё ж такі будзе надрукаваная.

Падчас аб’яўленьня ляўрэатаў у намінацыі «сацыяльна -палітычныя навукі», дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч распавёў, што ў рамках экспэртнай рады пры вызначэньні пераможцы паўстала відавочнае супрацьстаяньне паміж сацыёлягамі і палітолягамі. Але сацыёлягі перамаглі.

Ляўрэатамі прэміі сталі Ірына Лашук i Аксана Шэлест за артыкул «Сымбалічнае і камунікатыўнае вымярэньне моўных практык беларускіх палякаў».

Як паведамiла на цырымоніі ўзнагароджаньня Аксана Шэлест, адзначаная экспэртамі праца — гэта частка кнігі пра беларускіх палякаў. Кнігі, якую даўно плянуецца апублікаваць і якая калі-небудзь усё ж такі будзе надрукаваная.

Пры гэтым Аксана Шэлест зьвярнула ўвагу на пазытыў, які ўсяляе сам факт зьяўлення такой прэміі для беларускіх дасьледнікаў і выказала ўдзячнасьць арганізатарам, якiм прышлося прыкласьці масу намаганьняў, каб дадзеная ўзнагарода зьявілася, паведамляе eurobelarus.info.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG