Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Добрай ночы, маляняты» з намёкам на акцыі расейскай апазыцыі


Інтэрнэт-карыстальік Ілья Красільшчык апублікаў на сваім канале youtube выпуск перадачы «Добрай ночы, маляняты!», якая была паказаная на расейскім тэлебачаньні напярэдадні. У перадачы гаворка ідзе пра акцыі пратэсту. Адзін з галоўных пэрсанажаў Мішутка абвясьціў маўклівую акцыю пратэсту.

Відэазапіс гэтай перадачы «Добрай ночы, маляняты» выклікаў актыўнае абмеркаваньне ў сацыяльных сетках.

Некаторыя камэнтатары ў інтэрнэце палічылі, што плюшавы мядзьведзь стаў на пару хвілін пародыяй на расейскіх апазыцыянераў. У перадачы пачалося ўсё з канфлікту паміж Мішуткам і зайцам Сьцяпашкам, які разгарэўся з-за таго, што мішутка не хацеў разам са Сьцяпашкам дапамагаць вядучай. Ён патлумачыў, што перагуляў у футбол і стаміўся, а неразуменьне з боку Сьцяпашкі толькі пагоршыла сытуацыю. Калі прыйшла вядучая, усё наладзілася. Яна патлумачыла дзецям, што такое акцыя пратэсту і прапанавалі зрабіць піражкі.

Мішутка заявіў, што яму надакучыла пратэставаць, і абяцаў рабіць усё, што ад яго папросяць.

XS
SM
MD
LG