Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом заклікае Кангрэс да надзвычайных захадаў, каб пазьбегнуць дэфолту


Белы дом заклікаў у суботу Кангрэс ЗША падняць столь дзяржаўнага доўгу або, як гаворыцца ў заяве, выканаць сваю працу і падняць даўгавую плянку, каб аплаціць рахункі і пазьбегнуць дэфолту.

Гэта заяву адміністрацыя ЗША зрабіла ў сувязі з тым, што рэспубліканцы ў сэнаце заблякавалі прапанаваны дэмакратамі законапраект аб павышэньні столі дзяржаўнага доўгу на адзін год. Ён не прайшоў працэдурнага галасаваньня, якое павінна спыніць дэбаты. Дэмакраты не змаглі набраць неабходныя 60 галасоў сэнатараў са ста.
Кангрэс прыме «чысты» законапраект аб кароткатэрміновым павышэньні столі дзяржаўнага доўгу, які дазволіць пазбегнуць дэфолту, то прэзыдэнт яго падпіша.

У сваёй заяве Белы дом выказаў шкадаваньне, што так званаму «чыстаму» павышэньню столі дзярждоўгу, прапанаваным ў Сэнаце дэмакратамі, было адмоўлена сёньня ў галасаваньні. Раней прэсавы сакратар Белага дому Кэрні паведаміў, што калі Кангрэс прыме «чысты» законапраект аб кароткатэрміновым павышэньні столі дзяржаўнага доўгу, які дазволіць пазьбегнуць дэфолту, то прэзыдэнт яго падпіша.

Пад чыстым законапраектам маецца на ўвазе дакумэнт, які не зьвязаны папраўкамі і дадатковымі ўмовамі. Прыняцьце гэтага законапраекту зьняло б пагрозу дэфолту, і дало б эканоміцы ЗША і бізнэсу пэўнасьць, у якой яны так маюць патрэбу, гаворыцца ў заяве.

Столь дзярждоўгу ЗША ў памеры 16,7 трлн даляраў, усталяваны законам, быў дасягнуты яшчэ ў траўні. З тых часоў міністэрства фінансаў выкарыстоўвае так званыя надзвычайныя захады, каб пазьбегнуць дэфолту па пазыковых абавязальніцтвах ЗША. Гэтыя захады, як раней паведаміў міністар фінансаў Джэйкаб Лью, могуць быць вычарпаныя ўжо 17 кастрычніка.

За пяць дзён, якія пройдуць да таго часу, пакуль ва ўраду скончыцца права на запазычаньне, Кангрэс павінен рухацца наперад і дамагчыся рашэньня, якое дазваляе зноў адкрыць ўрад і аплачваць рахункі, каб прасоўвацца далей у справе дасягненьня больш шырокага бюджэту, які стварае працоўныя месцы, нарошчваць эканоміку і ўмацоўваць сярэднюю клясу, гаворыцца ў заяве Белага дома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG