Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вінаградава вывезьлі за горад, каб сарваць сустрэчу ля Акрэсьціна


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

12 кастрычніка з ізалятару на Акрэсьціна вызваліўся актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Павал Вінаградаў, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю пратэстнай акцыі з удзелам «сьвіных галоў» на плошчы Якуба Коласа.

Каб сарваць сустрэчу Паўла Вінаградава са сваякамі і сябрамі, яго вывезьлі за горад і выпусьцілі з міліцэйскага аўтамабіля ў раёне пасёлку Сокал. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька актывіста Юры Вінаградаў.

«Едзем зараз шукаць Паўла», — сказаў Юры Вінаградаў.

Павал Вінаградаў цягам арышту трымаў галадоўку. У ізалятары актывіста
наведваў адвакат.

Пасьля 15-й гадзіны стала вядома, што сваякі знайшлі Паўла Вінаградава ля пасёлка Сокал, што за 20 км ад Менскай кальцавой дарогі.

Сьвіныя галовы, за якія быў затрыманы Вінаградаў:
XS
SM
MD
LG