Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскі саюз заступіўся за дыктатараў, якім пагражае міжнародны суд


Ларан Гбагбо

Ларан Гбагбо

Саміт Афрыканскага саюзу (АС), які аб’ядноўвае 54 краіны кантынэнту, мае намер зьвярнуцца да Рады Бясьпекі ААН з просьбай заклікаць Міжнародны крымінальны суд (МКС) адкласьці разгляд справаў супраць дзейных лідэраў афрыканскіх краінаў. Такіх справаў цяпер восем.

АС паказвае, што «дзейныя кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў ня могуць быць перасьледаваныя на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў». Рэзалюцыя прадстаўленая на зацьвярджэньне саміту.
Восем разгляданых Міжнародным крымінальным судом справаў тычацца прадстаўнікоў гэтага кантынэнту. Пры гэтым многія краіны Афрыкі абвінавачваюць МКС у перадузятасьці.

Пры гэтым, як адзначае ІТАР-ТАСС, у рэзалюцыі міністраў нічога не гаворыцца аб калектыўным выхадзе афрыканскіх краінаў з МКС, аб магчымасьці чаго заяўлялася перад самітам.

Са 122 краінаў-удзельніц МКС 34 знаходзяцца ў Афрыцы. Восем разгляданых Міжнародным крымінальным судом справаў тычацца прадстаўнікоў гэтага кантынэнту. Пры гэтым многія краіны Афрыкі абвінавачваюць МКС у перадузятасьці.

МКС, у прыватнасьці, вінаваціць у злачынствах супраць чалавечнасьці прэзыдэнта Кеніі Ухуру Кеніата і віцэ-прэзыдэнта Ўільяма Руто, а таксама прэзыдэнта Судану Амара аль-Башыра, на арышт якога быў выдадзены ордэр. Працэс над Руто ўжо пачаўся, а Кеніата павінен паўстаць перад судом у лістападзе.
Парлямэнт Кеніі заклікаў кіраўніцтва краіны выйсьці з МКС, а ўрад Кот-д’Івуару адмовіўся выдаваць суду жонку былога прэзыдэнта Сімону Гбагбо,

«Дзеяньні суду, у прыватнасьці, несправядлівае стаўленьне да Афрыкі і афрыканцаў, пакідаюць жадаць лепшага», — заявіў міністр замежных справаў Этыёпіі Теодрас Адханам.

Парлямэнт Кеніі заклікаў кіраўніцтва краіны выйсьці з МКС, а ўрад Кот-д’Івуару адмовіўся выдаваць суду жонку былога прэзыдэнта Сімону Гбагбо, якая абвінавачваецца, як і Ларан Гбагбо, у злачынствах супраць чалавечнасьці ў сувязі з кровапраліцьцем, якія адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе. Тады загінулі каля 3 тысяч чалавек. Пры гэтым самога былога прэзыдэнта Кот-д’Івуар выдаў.

Напярэдадні саміту АС ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, паўднёваафрыканскі арцыбіскуп Дэзманд Туту параўнаў тых, хто заклікае да калектыўнага выхаду з МКС, з нацыстамі. «Яны дамагаюцца ліцэнзіі на забойства і паліваюць брудам МКС, гэтак жа як Герман Герынг і ягоныя паплечнікі палівалі брудам Нюренбергскі працэс пасьля Другой сусьветнай вайны», — сказаў ён.
XS
SM
MD
LG