Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая катастрофа ля берагоў Сыцыліі


Ваенныя перамяшчаюць целы ахвяраў катастрофы ля берагоў Сыцыліі 6 кастрычніка 2013 г.

Ваенныя перамяшчаюць целы ахвяраў катастрофы ля берагоў Сыцыліі 6 кастрычніка 2013 г.

Ля берагоў Сыцыліі ў пятніцу перавярнулася судна з 250 уцекачамі на борце. Пра гэта паведаміў прадстаўнік берагавой аховы Італіі.

Паводле берагавой аховы, дзясяткі чалавек загінулі ў выніку крушэньня карабля. З борту італьянскага ваеннага карабля, які знаходзіцца ў раёне бедзтва, даклалі, што бачаць дзясяткі мёртвых целаў, у тым ліку жанчын і дзяцей.

Судна выйшла з аднаго з партоў Тунісу. Інцыдэнт адбыўся прыкладна за 110 кілямэтраў ад выспы Лампэдуза. Раней у кастрычніку ў гэтым жа раёне патанула судна зь мігрантамі з афрыканскіх краінаў.

Італьянскае агенцтва Ansa паведаміла, што колькасьць загінулых у гэтай катастрофе дасягае 50 чалавек.

Тых, хто выжыў у выніку крушэньня, бяруць на борт мальтыйскія і італьянскія караблі, інфармуе Reuters.
XS
SM
MD
LG