Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 12 кастрычніка: Даюць узнагароды імя Янкі Маўра за дзіцячую літаратуру


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» ў Менску пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў конкурсу дзіцячай літаратуры «Экслібрыс» імя Янкі Маўра. Урыўкі з сваіх тэкстаў прачытаюць фіналісты конкурсу і пераможніца Вольга Гапеева. Пачатак а 18.00.

У клюбе «Сфэра» ў Берасьці адбудзецца канцэрт «Men’s Fest 2013». Выступяць Ilo&Friends, Паліна Рэспубліка, Фіолет, Akute.

У Варшаве трывае міжнародны кінафэстываль.

У Кіеве трывае міжнародны фэстываль праваслаўных фільмаў «Пакрова».

12 кастрычніка — Дзень гішпанскай мовы.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў «скласьці зброю» і спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1537 — Эдуард VI, кароль Англіі і Ірляндыі.

1796 — Міхаіл Мураўёў, расейскі генэрал, кіраўнік задушэньня паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі.

1840 — Гэлена Маджэеўска, польская акторка.

1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

1935 — Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар).

У гэты дзень памерлі:

1924 — Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі палітаратуры.

1955 — Лаўрэнці Цанава, супрацоўнік савецкіх карных органаў, наркам унутраных справаў БССР.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Жарсьці — ворагі спакою. Але бязь іх не было б ні мастацтваў, ні навук, ні жыцьця ў прынцыпе».

«Выпадак — псэўданім Бога, калі ён ня хоча падпісвацца уласным імем».

«Стварыць сьвет лягчэй, чым зразумець яго».


Анатоль Франс
XS
SM
MD
LG