Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБП заступіўся за Логвінава


Стэнд «Логвінава» на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы
Стэнд «Логвінава» на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы
Сакратарыят грамадзкага аб’яднаньня «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» выступіў з заявай з нагоды рашэньня калегіі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 верасьня 2013 году аб пазбаўленьні ліцэнзіі выдаўца Логвінава.

«Падобнае рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці ліцэнзіі выглядае ідэалягічна матываваным. У гэтым нам бачыцца ўзмацненьне кантролю над недзяржаўнымі выдавецтвамі і далейшае падпарадкаваньне інфармацыйнай прасторы дзяржаўнай цэнзуры, што і адлюстравана ў новым указе прэзыдэнта № 456 ад 7 кастрычніка 2013 году, які ўносіць зьмяненьні ў парадак вытворчасьці друкаванай і паліграфічнай прадукцыі», — гаворыцца ў заяве.

Паводле СБП, уціск і абмежаваньні ў галіне друку і выдавецкай справы закранаюць фундамэнтальныя дэмакратычныя правы і свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Сакратарыят ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» далучыўся да заяваў беларускіх і замежных грамадзкіх арганізацыяў у абарону выдавецтва «І. П. Логвінаў» і настойліва заклікаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адмяніць рашэньне аб пазбаўленьні Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG