Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ў дом жонкі Віталя Каўша ўварваўся АМАП


Беларуская міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Беларуская міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.

«Узламалі дзьверы, уварваліся ў масках, паклалі ўсіх на падлогу, тварам уніз. Маці Інгі страціла прытомнасьць, выклікалі хуткую дапамогу. У доме таксама было двое дзяцей, яны вельмі напалоханыя, — паведамляе Кісьляк.

Дзеяньні міліцыянтаў адбываліся ў рамках справы Віталя Каўша, мужа моладзевай актывісткі Інгі Абрамавай.

Віталь Коўш быў асуджаны на 4 з паловай гады за тое, што пераправіў празь беларуска-польскую мяжу восем грамадзянаў Індыі.

Кісьляк паведамляе, што ў выніку проста «правялі агляд». Сьледзтва шукае грамадзяніна Беларусі па прозьвішчы Варвашэня, які нібыта быў саўдзельнікам Віталя Каўша.
XS
SM
MD
LG