Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жывая Свабода з Ганнай Соўсь а 18-й. Расейскія журналісты заапладзіравалі, калі Лукашэнка загаварыў пра расстрэлы


Інфармацыйныя вынікі дня ў жывым эфіры Свабоды.

Сёньня ў эфіры

Прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для рэгіянальных расейскіх СМІ доўжылася больш за пяць гадзінаў. Падчас барацьбы з бандытызмам у 1990-ыя ўсіх злачынцаў, хто супраціўляўся, расстрэльвалі на месцы, прызнаўся кіраўнік Беларусі.

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне. Ці слухаеце вы прэсавыя канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Таксама ў прагараме

Нобэлеўскую прэмію міра атрымалі змагары з хімічнай зброяй;

Карупцыйны скандал у Белнафтахіме.

Дзяржава распрадае фамільнае срэбра – больш за восемдзесят прадпрыемстваў, у тым ліку Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, «Гарызонт» і БАТЭ.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG