Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Класкоўская пойдзе на апэляцыйны суд 23 кастрычніка з новым адвакатам


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Апэляцыйны суд па справе Класкоўскай пачнецца 23 кастрычніка і працягнецца тры дні: 23–25 кастрычніка.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская. Раней разгляд скаргі быў прызначаны на 14 кастрычніка, але яго перанесьлі ў сувязі са зьменай адваката.
Яна таксама паведаміла, што Вольга сама выбрала новага адваката, што ён лічыцца вельмі добрым прафэсіяналам па крымінальных справах і на яго рахунку дзясяткі выйграных працэсаў.“

«Праз тое, што цяпер Вольгу будзе абараняць новы адвакат, Томас Нільсан, разгляд справы адкладзены. Вольга была вельмі незадаволеная тым, як працавала ранейшая адвакатка Інгела Эсіюс. Справа ў тым, што тая адвакатка адразу казала пра вялікі тэрмін і не асабліва хацела дапамагчы сваёй падабароннай. Томас Нільсан, наадварот, заявіў, што ня хоча падыходзіць да справы фармальна, што хоча дэталёва вывучыць усе акалічнасьці, і сам папрасіў у суду перанесьці разгляд справы. Два разы была адмова, але нарэшце рашэньне пра перанос прынятае», — распавяла Людміла Класкоўская.

Яна таксама паведаміла, што Вольга сама выбрала новага адваката, што ён лічыцца вельмі добрым прафэсіяналам па крымінальных справах і на яго рахунку дзясяткі выйграных працэсаў.

«Учора споўнілася 12 гадоў старэйшай дачцэ Вольгі Міраславе, якая разам з намі тут у Менску. Вольга патэлефанавала, каб павіншаваць дачку, а пасьля пагаварыла са мной. Вольга разьлічвае, што цяпер з новым адвакатам у яе ёсьць рэальны шанец, яна бадзёра трымаецца і чакае разгляду апэляцыйнай скаргі», — сказала Людміла Класкоўская.
Ніякай інфармацыі пра другое сваё дзіця — сына Адама, якому год і некалькі месяцаў — Вольга ня мае.

Таксама Вольга паведаміла маці, што ў сярэдзіне верасьня адбыўся суд у справе разводу, і цяпер шлюб Вольгі з грамадзянінам Швэцыі Гёкаем Бэзгінам скасаваны. Ніякай інфармацыі пра другое сваё дзіця — сына Адама, якому год і некалькі месяцаў — Вольга ня мае.

Беларускую эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швэцыі 30 сакавіка і абвінавацілі ў замаху на забойства мужа — швэдзкага грамадзяніна Гёкая Бэзгіна. Суд, які адбыўся 23 жніўня, прысудзіў Вользе восем гадоў турэмнага зьняволеньня, таксама яна павінна выплаціць былому мужу кампэнсацыю ў 110 тысяч швэдзкіх крон.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG