Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гурт :B:N: вяртаецца на сцэну іншым складам, але з новымі песьнямі


постэр, гурт :b:n:

постэр, гурт :b:n:

13 кастрычніка ў клюбе Re:public (Прытыцкага, 62) адбудзецца канцэрт рок-гурту :B:N: з прэзэнтацыяй сынглу. На канцэрце выступіць таксама гурт Nizkiz. Усім іншагароднім арганізатары абяцаюць кампакт-дыск у падарунак.

Лідэр гурту :B:N: Алесь Лютыч сказаў Радыё Свабода, што наведнікаў чакаюць новыя песьні і сюрпрызы, якія гурт захоўвае ў сакрэце:

«Мы выканаем дзьве новыя песьні, а таксама яшчэ будуць прыемныя неспадзяванкі ў музычным пляне, але пакуль мы не раскажам якія. Будуць старыя добра вядомыя песьні. Спадзяемся, канцэрт атрымаецца вясёлым сваім, і што прыйдзе шмат людзей. Чакаем тых людзей, якія звычайна ходзяць на нашыя канцэрты, ведаюць нашыя песьні і сьпяваюць разам з намі. Хай таксама прыводзяць новых сяброў і пазнаёмяць іх з нашай творчасьцю»



Хай таксама прыводзяць новых сяброў і пазнаёмяць іх з нашай творчасьцю
Віталь Супрановіч, арганізатар канцэрту, сказаў, што сярод галоўных сюрпрызаў — новы склад гурту:

«Так, гурт зьмяніў часткова склад, і гэты канцэрт можна назваць прэзэнтацыяй таксама новага складу. Гурт :B:N: зараз працуе над новым альбомам. На канцэрце музыкі прэзэнтуюць сынглы „Палюсы“ і Вяртаньне».
Радыё Свабода разыграе падчас канцэрту дыскі і кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG