Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы знайшлі спосаб супраць расейскай блякады


Літоўская малочная прадукцыя

Літоўская малочная прадукцыя

Пасьля таго як Расея забараніла імпарт літоўскіх малочных прадуктаў, літоўцы ініцыявалі акцыю, падчас якой прапануюць купляць два малочныя прадукты замест аднаго.

«Давайце выбіраць два малочныя прадукты замест аднаго і становіцца мацней. Масьлёнка, тварог, сьмятана ўмацоўваюць здароўе і радзіму. Давайце дапаможам сабе і іншым», — такі заклік зьявіўся ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Раней мы паведамлялі, што некаторыя расейскія карыстальнікі facebook пачалі флэш-моб на знак пратэсту супраць рашэньня прыпыніць імпарт малочных прадуктаў зь Літвы.

Карыстальнікі, у асноўным з Калінінградзкай вобласьці, ставяць сабе на гэтак званыя «аватары» выявы літоўскіх малочных прадуктаў.

Адзін з удзельнікаў флэш-мобу, дэпутат гораду Савецк Калінінградзскай вобласьці Раман Юхнавец напісаў у сваім блогу: «Мы пачынаем падрыхтоўку да акцыяў пратэсту. Людзі лягічна лічаць, што Масква, праводзячы сваю бязглуздую забарончую палітыку, замінае жыць найперш амаль мільёну жыхароў Калінінградзкай вобласьці».

Расейская ўстанова, якая займаецца наглядам за спажывецкімі таварамі, «Роспотребнадзор», назвала прычынай забароны на імпарт літоўскіх малочных прадуктаў праблемы зь якасьцю. У той жа час назіральнікі гавораць пра ціск з боку Расеі на Літву, якая цяпер старшынюе ў Эўрапейскім зьвязе, напярэдадні саміту ў Вільні. На гэтым саміце ў лістападзе шэраг постсавецкіх краінаў спадзяюцца ўзмацніць сувязі з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG