Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Марына Адамовіч: «Мы дачакаемся ўганараваньня Алеся»


Марына Адамовіч

Марына Адамовіч

Жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч пракамэнтавала для Радыё Свабода рашэньне Нобэлеўскага камітэту даць сёлетнюю прэмію міру Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

Сярод іншых прэтэндэнтаў быў і зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Марына Адамовіч: «Я не сумняваюся, што Нобэлеўскі камітэт, прымаючы свае рашэньне, мае высокародныя памкненьні і жаданьне адзначыць найбольш важныя ініцыятвы. Але сапраўды вельмі хацелася б, каб у гэтай кан’юнктуры былі адзначаныя і беларусы. Прычым тыя, хто цяпер працуюць ня толькі на карысьць Беларусі, але дзеля ўмацаваньня міру паміж народамі. Канечне, у гэтым выпадку я маю на ўвазе Алеся Бяляцкага. Гэта трэцяя, здаецца, была намінацыя Алеся, і я спадзяюся, што мы дачакаемся сур’ёзнага ўганараваньня для вартых людзей зь Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG