Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесю Бяляцкаму прэмію не далі


Кіраўнік Арганізацыі па забароне хімічнай зброі Ахмэт Узумджу
Кіраўнік Арганізацыі па забароне хімічнай зброі Ахмэт Узумджу
У нарвэскім Осла было названае імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.

Нобэлеўская прэмія міру была прысуджана Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, якая цяпер займаецца ліквідацыяй хімічных арсэналаў Сырыі.

АЗХЗ — міжурадавая арганізацыя, заснаваная ў 1997г. у мэтах рэалізацыі Канвэнцыі па забароне хімічнай зброі. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Гаазе (Нідэрлянды). Яе сябрамі аўтаматычна становяцца дзяржавы, якія ратыфікавалі канвэнцыю. Цяпер удзельнікамі АЗХЗ зьяўляюцца 189 дзяржаваў, і 14 кастрычніка 2013г. Сырыя афіцыйна стане 190-м удзельнікам арганізацыі. Сябрамі не зьяўляюцца Ангола, Эгіпэт, Паўночная Карэя, Паўднёвы Судан (не падпісалі канвэнцыю), Ізраіль і Бірма (падпісалі, але не ратыфікавалі). Пад кантролем АЗХЗ удалося зьнішчыць амаль 80% вядомых запасаў хімічнай зброі ў сьвеце.

На прэмію таксама быў намінаваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Вясна” цяпер адбывае пакараньне ў Бабруйскай папраўчай калёніі №2.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG