Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагулкі могуць зьнізіць рызыку раку малочнай залозы


Нядаўняе вялікае дасьледаваньне амэрыканскіх навукоўцаў выявіла, што прагулкі зьвязаныя зь ніжэйшай рызыкай разьвіцьця раку малочнай залозы ў жанчын, у якіх мінула мэнапаўза, і для якіх хада была адзінай формай фізычнай актыўнасьці ў вольны час.

У сваім аналізе навукоўцы разгледзелі больш за 70 тысяч жанчын у постмэнапаўзе з Амэрыканскага анкалягічнага таварыства. Сувязь паміж практыкаваньнямі і больш нізкім рызыкай разьвіцьця раку малочнай залозы не залежала ад таго, ці прымалі жанчыны гарманальную тэрапію для лячэньня сымптомаў мэнапаўзы.

Амаль палова жанчын у дасьледаваньні паведамілі аб тым, што шпацыр быў для іх адзінай актыўнай дзейнасьцю, прычым тыя зь іх, хто праходзіў 7 і больш гадзін у тыдзень, мелі на 14 % ніжэйшую рызыку разьвіцьця раку малочнай залозы ў параўнаньні з іншымі, якія праходзілі толькі 3 гадзіны або менш на тыдзень.

Жанчыны хадзілі ва ўмераным тэмпе, каля 3 тысяч крокаў у гадзіну.

Вынікі таксама паказалі, што жанчыны, якія рабілі іншыя, больш энэргічныя практыкаваньні, мелі ніжэйшую на 25% рызыку разьвіцьця раку малочнай залозы, у параўнаньні з найменш актыўнымі жанчынамі.

Кіраўнік дасьледаваньня доктар Альпа Патэл, дырэктар па доўгатэрміновай прафіляктыцы раку:

"Нашы вынікі асабліва важныя, паколькі людзі змагаюцца з супярэчлівай інфармацыяй аб тым, колькі і як трэба займацца фізычнымі практыкаваньнямі, каб захаваць сваё здароўе. Бяз уліку іншых відаў фізычнай актыўнасьці, прагулкі ў сярэднім ня менш за 1 гадзіну ў дзень зьвязаныя з больш нізкай рызыкай разьвіцьця раку малочнай залозы, і чым больш напружаная фізычная актыўнасьць, тым больш зьніжаецца гэтая рызыка."

Дасьледнікі прааналізавалі дадзеныя пра ўплыў фізычных практыкаваньняў на разьвіцьцё раку малочнай залозы за 17 гадоў, пачынаючы з 1992 году, у 73.615 жанчын у постмэнапаўзе, сярод якіх у 4760 быў дыягнаставаны рак малочнай залозы.

Амэрыканскае таварыства рака рэкамэндуе дарослым мець як найменей 150 хвілін ўмеранай інтэнсіўнасьці або 75 хвілін энэргічнай інтэнсіўнасьці фізычнай нагрузкі кожны тыдзень, пераважна раўнамерна разьмяркоўваючы яе на працягу тыдня.

У той час, як ёсьць шмат доказаў, якія зьвязваюць фізычныя практыкаваньні са зьніжэньнем рызыкі разьвіцьця раку малочнай залозы, мы мала што ведаем пра іх асноўных біялягічныя мэханізм. Адна з ідэй заключаецца ў тым, каб убачыць, як фізычныя практыкаваньні дапамагаюць рэгуляваць ўзровень гармонаў, такіх як эстрагены і інсулін, абодва з якіх могуць стымуляваць рост раку малочнай залозы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG