Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІІІ Міжнародны Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі пачаў працу ў Каўнасе


Сёлета ў Кангрэсе бяруць удзел больш за 400 навукоўцаў з 25 краін сьвету. Усе яны займаюцца дасьледаваньнем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай, Усходняй і Паўночнай Эўропы.

Накірункі працы дасьледчыкаў:

  • Эканоміка
  • Сацыяльныя навукі і філязофія
  • Адукацыя і навука
  • Палітыка і міжнародныя адносіны
  • Гісторыя
  • Дасьледаваньне рэлігіі і Бібліі
  • Культура і мастацтва
  • Псыхалёгія і псыхааналіз


У межах Кангрэсу плянуецца абмеркаваньне праблемаў рэгіянальнага разьвіцьця адносінаў Беларусі зь іншымі краінамі і арганізацыя актцальных навуковых і грамадзкіх дыскусій.

Асноўнымі працоўнымі мовамі Кангрэсу зьяўляюцца беларуская, ангельская. Дадатковымі — расейскай, польская і літоўская.

Галоўная інтрыга Кангрэсу — прэмія за лепшую навуковую публікацыю.

Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадзкасьці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасьць, так і шырокія грамадзкія колы Беларусі і іншых краінаў: экспэртаў, журналістаў, грамадзкіх дзеячоў, студэнтаў.

Арганізатарамі Кангрэсу выступаюць:

  • Інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» (Беларусь)
  • Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага (Літва)
  • Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва)
  • Міжнародны кансорцыюм «ЭўраБеларусь» (Беларусь)
  • Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (Беларусь)
  • інтэрнэт-часопіс «Новая Эвропа» (Беларусь).
XS
SM
MD
LG