Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Усіх, хто супраціўляўся, расстрэльвалі на месцы

Аляксандар Лукашэнка 11 кастрычніка праводзіць прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ. Радыё Свабода асьвятляе падзею ў рэжыме рэальнага часу.

14:13 11.10.2013



Журналістка з Паўночнага Каўказа дога даводзіла, што Лукашэнка ёй ня плаціць за станоўчыя артыкулы пра Беларусь, а пытаньне задала пра тое, чаму беларусы параўноўваюць сваё жыцьцё з Масквой, дзяржавай у дзяржаве, а не з беднай астатняй Расеі, якая застаецца ў галечы: «У нас катастрофа ў камунальнай гаспадарцы».

Лукашэнка адказаў: «Так, мы крыху разбалавалі нашых беларусаў, яны не прайшлі праз рэвалюцыі, карычневыя ці аранжавыя, ці блакітныя, яны не прайшлі праз цяжкасьці. Людзі цэняць гэта, асабліва калі пабываюць недзе там, дзе горш. Людзі павінны цаніць тое, што ў нас мір і спакой».

Пры гэтым Лукашэнка зазначыў, што ў беларусаў цяпер занадта вялікая зарплата, неадпаведная экспарту, які падае, і што людзі бягуць з гэтым заробкам у абменьнікі скупляць валюту.


Відэаролік з удзелам Бадзякінай, які зрабілі беларусы Масквы




Выступ Бадзякінай на мінулай сустрэчы з Лукашэнкам

14:02 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка пра асацыяцыю Ўкраіны і Эўразьвязу:

Я паўтарыў украінскаму прэм’еру Азараву тое, што раней сказаў пры ўсіх на паседжаньні ЭўрАзЭС. Там была жорсткая размова, дзе я папракнуў Пуціна і Назарбаева, што кінулі Беларусь на зьядзеньне Захаду.

Казахстан і Расея таксама вядуць перамовы аб зоне свабоднага гандлю з Захадам, дык у чым мы папракаем Украіну.

Зразумела, што з Лукашэнкам яны на Захадзе размаўляць ня будуць, я ім дыктатар і вораг.

Страха ў гэтым няма, няма страху і ў тым, што Украіна нешта падпіша з ЭЗ.

Небясьпека ў тым, што яны гэтым самым закрыюць сабе шлях да нас, у Мытны Саюз, Эўразійскі саюз. Калі яны абнуляць мытыя пошліны, гэта нанясе ўрон нам. Я ім таксама сказаў, што калі вы хочаце да нас, вам давядзецца выконваць нашыя дамоўленасьці. Гэта і я сказаў Азараву, тое, што казаў і Пуціну з Назарбаевым.

Украінцы кажуць, што падпішуць дамоўленасьці, але яшчэ пытаньне, як яны будуць выконвацца. Але галоўнае, што украінцы такія ж людзі як мы, а людзі ні ў чым не вінаватыя. Нават калі Украіна ў НАТО ўступіць, мы вымушаныя будзем будаваць адносіны зь ёю. Трэба спакойна будаваць адносіны і рабіць так, каб не было горш ад гэтага падпісаньня.

Трэба так дамовіцца, каб было добра і нам, і Расеі, і Украіне. А Украіна — не чужая нам дзяржава, вялікая дзяржава.
13:52 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Але крымінальную справу мы не зачынім. Але не хочам рабіць з гэтага фантом, каб пацярпелі нашы стасункі.

Я магу дараваць. Але вы нанесьлі вялікі ўрон...Баўмгертнэр, сапляк, прыехаў, яго запрашае прэм’ер-міністар. На дом ураду плюнуў, сьмеючыся ў аэрапорт, а там яго...Ён прыехаў, мы тое не будзем, гэта не будзем.... Нельга так будаваць так бізнэс. Я ва яшчэ ня ўсю праўду расказаў...Мы не хочам тут бачыць жулікаў.


(Маналёг Лукашэнкі на 15 хвілінаў. Дзейныя асобы: расейскія бізнэсоўцы Рыбалоўлеў, Керымаў, Гуцырыеў, Грэф, Баўгертнэр)
13:44 11.10.2013
Камэнтар да выказваньняў Лукашэнкі пра бізнэсоўцаў Новікава і Баўмгетрнэра

Пётра Садоўскі — дыплямат, навуковец, былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне:

Калі кіраўнік дзяржавы так зьдзекліва гаворыць пра ні то Кацнэльсона, ні то Новікава, пра Баўма ці Гертнэра, то ўсё гэта тлумачыцца адным — яго нізкай унутранай культурай. І калі ён кажа. што там нейкі Баўм ці нейкі Гертнэр з такой пэўнай інтанацыяй, то гэта сьведчаньне ягонай культуры.

Натуральна, гэта непрыгожа. Ты гавары пра яго як пра чалавека, які парушае законы. Але не зьдзекуйся, не акцэнтуй увагу эмацыйна, інтанацыйна яго прозьвішча.

Пётра Садоўскі
Пётра Садоўскі
13:39 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Ах, калі Лукашэнка не аддаў нейкім расейскім бандытам, алігархам ці заходнім не прадаў прадпрыемства, а ў нас такіх смачных кавалкаў многа, не скажаш, што ты таму дрэнны. Не, пачынаюць на цябе вешаць усіх сабак. Што ты і дыктар, і такі і сякі. А прычын ў чым? Не дае. Я кажу, мужыкі, бярыце. Але цана вось такая. Вось "Беларуськалій"— 30 млрд даляраў. Усе гагаталі...Мне прапануюць 15. Дзесяць дзяржаве, а пяць табе. Не праходзіць... Нам такая рынкавая эканоміка не патрэбна.
13:23 11.10.2013
Камэнтуе аглядальнік Свабоды:

Нарэшце зададзена пытаньне, якое ўмоўна можна назваць вострым — ад расейскага бізнэс-каналу РБК. Лукашэнка не абмінуў магчымасьці пасьцябацца з прозьвішча Баўмгэртнэра, некалькі раз кажучы «не то Баўм, не то Гэртнэр». Цікава, што паводле Лукашэнкі, ягоныя погляды на калійную вайну цалкам супадаюць з поглядамі Пуціна. Улічваючы тое, як сьмела і наступальны Лукашэнка сябе паводзіць падчас гэтага канфлікту, і ўлічваючы ягоныя сёньняшнія словы — выглядае, што гэта сапраўды так, падтрымка Пуціна ў гэтым пытаньні ў беларускага кіраўніка сапраўды ёсьць.
13:17 11.10.2013

Ды мне без Баўмгернэра такіх праблем у Беларусі хапае. Мне яшчэ трэба зь ім займацца.
Гуманна на кватэры жыве трохпакаёвай. Куды я яго адпраўлю. У камэру зноў? Як у Беразьнякі? Ён жа зрабіў злачынства... Бярыце Чайку і па закону вы яго забіраеце у камэру на Бутыркі. І вядзіце расьсьледаваньне.Ён вам больш шкоды прынёс.

У нас з Пуціным аднолькавыя падыходы: вор павінен сядзець у турме.

19 тамоў вам накіравалі крымінальнай справы.Яму перакваліфікавана мера па артыкулу...нібыта на хішчэньні. І ён выпаў у асадак. Ён зразумеў, што гэта справа сур’ёзная...Гэта ўжо справа набыла міжнародны характар.Таму ім беларусаў баяцца ўжо няма чаго, няхай там баяцца. Тое, што мы аб’явілі іх у вышук па лініі інтэрполу, гэта кветачкі. Ягадкі — там. А там пажыцьцёвае зьняволеньне могуць атрымаць за падобныя рэчы.
13:13 11.10.2013

«Не то «Баум», не то «гертнэра», не то «дрэва», не то "сад"...Дзе знайсьці грошы? Я Керымава і керымаўцаў зачыніў бы ў адну камэру. На заўтра яны прадалі б усе актывы і па самай высокай цане. І гэта 12-13 млрд даляраў накіраваў бы ў Беразьнякі. Забраць у негадзяеў акцыі, якія дасталіся ім незразумела як, і адправіць людзям у Беразьняках.

За 20 млрд, якія каштавала кампанія, можна было пабудаваць квітнеючы рай. А вы шукаеце ў Баўмгертнэра. Якія ў яго грошы. Сотая частка таго, што ў керымаўцаў. Ён быў наёмным. Але ён вінаваты.

Мне парывала паехаць у Беразьнякі і расказаць усю праўду. Рабочаму усё роўна «баум» ці «гертнэр» будзе кіраваць. Яны угробілі прадпрыемства. І яны яшчэ дэмпенгуюць, яшчэ таньней прадаюць. Дык адкуль будуць грошы. Калі скандал гэты разгарэўся, я адразу вашым сказаў, што трэба неадкладна вярнуцца ў картэль па продажы угнаеньняў. Адразу у 2 разы цана падымецца. Чаму вы гэта не хочаце зрабіць?Там ёсьць іншыя нюансы. Керымаў кажа, што прадасьць акцыі, але толькі калі сэнтарам пакіненце.Прычым тут сэнатарства?
13:11 11.10.2013
13:05 11.10.2013
Камэнтар да выказваньня Лукашэнкі пра рэформу ВНУ

Незалежны экспэрт, прафэсар Уладзімер Дунаеў:

Па-першае, у Беларусі ў вялікай колькасьці прыватных ВНУ ніколі не было. У самыя лепшыя часы іх было толькі 22. І яны з самага пачатку фактычна сталі аб’ектам адміністратыўнага ціску і верагодна аб’ектсам не добрасумленнай канкурэнцыі з боку дзяржаўных ВНУ.

Сёньня ў Беларусі іх — 9. Я ня ведаю, ці памятае пра гэта спадар Лукашэнка. Апошні з закрытых ВНУ гэта «Энвіла» — жаночы інстытут. Для яго закрыцьця хапіла абсалютна надуманай падставы —знаёмства адной са студэнтак з маладым чалавекам, які быў абвінавачаны ва ўдзеле ў тэракце ў мэтро.

Беларускія прыватныя ВНУ, іх рэктары, на мой погляд, спаборнічалі ў дэманстрацыі лайяльнасьці да кіраўніка дзяржавы. Але гэта ім не асабліва дапамагала.

Прадяўляць да ўсіх прыватных інстытутаў самыя жорсткія крытэры, як сказаў Лукашэнка, нашых лепшых ВНУ, кшталту БДУ, несправядліва. Несправядліва таму, што тады такія крытэры трэба прадяўляць абсалютна ўсім НВУ Беларусі, уключаючы дзяржаўныя правінцыйныя. Многія зь іх не могуць пахваліцца якасьцю адукацыі. Але яны — дзяржаўныя, і гэта гарантуе ім існаваньне.

Уладзімер Дунаеў
Уладзімер Дунаеў
12:59 11.10.2013
12:52 11.10.2013
12:43 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Нашы беларусы расьбэшчаны дзяржавай. Я сёньня беларусам кажу: у нас толькі лянівы можа не зарабіць грошы.
12:39 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Я ўжо наеўся гэтых прыватнікаў. Толькі адно –прыбытак, схапіць і некуды схаваць. Далей – на Кіпр, у Швайцарыю, афшор на Мальдзівах.

Калі ёсьць ценявая эканоміка, то і грошы, якія нараджаюцца ў цяні, і недзе накапліваюцца. Я ўпэўнены,што гэта ёсьць у Беларусі. Падлічыць гэта цяжка. У нас рынкавая эканоміка. Але ёсьць ценявая эканоміка. У Беларусі гэта ёсьць, але не набыло вастрыні. Нам удаецца трымаць гэту гідру пад падлогай. Ценявая – гэта спадарожнік рынкавай.
12:37 11.10.2013
12:33 11.10.2013


Ні адзін дзяржаўны адказны чалавек, асабліва, калі ён ведае, што кантралюецца дзяржавай, не зрабіў бы так, як ён. А ён купіў гэты «Уралкалій» і цяпер творыць, што хоча. Напляваць, што сёньня Беразьнікі сыходзяць пад зямлю, што там усё затапляецца, яму да гэтага справы няма.
12:31 11.10.2013
12:23 11.10.2013

Камэнтуе аглядальнік Свабоды:


Рускія журналісты такія ўсе ласкавыя. Фактычна ніводнае пытаньне не абыходзіцца без папярэдняга камплімэнту. Адзін кажа, як смачна ўсё ў Беларусі, што ён за тыдзень растаўсьцеў. Другая захапляецца дапамогай Беларусі Амурскай вобласьці. Яшчэ адзін кажа, як усё цудоўна на беларускіх вуліцах, няма злачыннасьці. Наступная — кажа, якія прыгожыя беларускія мужчыны. Як кажуць у такіх выпадках — «хачу жыць у такой Беларусі!»
12:21 11.10.2013

Расейскай журналісцы: «Калі вы зьберацеся нараджаць — прыязджайце ў Беларусь, мы ўсё вам аформім ў лепшым выглядзе. Падумайце». Журналістка кажа, што яна хоча нарадзіць толькі ад беларуса, Лукашэнка: «І гэта можам арганізаваць — не
пытаньне. Ад беларуса, ад габрэя, ад паляка. У нас украінцы, рускія жывуць. Выбірайце».

Ала Пугачова, якая малайчына! Двайняткі! Вы ня ўяўляеце, якое шчасьце ў такім узросьце мець дзяцей. Я ўяўляю. Таму што ў мяне ў такім узросьце малыш.
12:13 11.10.2013

Камэнтуе аглядальнік Свабоды:


Лукашэнка пра свайго сына Колю: «Я цэлы кожны вечар яму расказваю пра вайну, пра Гітлера, Сталіна. Пра Вялікую Айчынную ўжо ўсё расказаў, цяпер ужо пра вайну 1812 году, пра Напалеона.. Ён цяпер ужо пераключае ўсе тэлеканалы на „Звезду“ — гэта ёсьць такі патрыятычны канал у Расеі».

Паказальная замалёўка, якая, зь іншага боку, прымушае задумацца пра псыхалягічны стан Мікалая Лукашэнкі. Штодня слухаць гісторыі пра вайну, замест мульцікаў пераключацца на ваенны канал... магчыма, варта задумацца, якая карціна сьвету будуецца ў галаве гэтага дзіцяці. А тут яшчэ ўзгадаем падараваны яму тагачасным прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым пісталет...

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG