Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэта па абароне журналістаў вінаваціць улады ЗША ў кантролі над СМІ


Аўтар дакладу Леанард Даўні-малодшы

Аўтар дакладу Леанард Даўні-малодшы

У дакладзе Камітэту па абароне журналістаў (CPJ) прыводзяцца факты адсочваньня тэлефанаваньняў журналістаў, накладаньня арышту на іхную электронную пошту і судовыя перасьледы інфарматараў.

Аўтар дакладу — Леанард Даўні-малодшы, былы выканаўчы рэдактар «Вашынгтон пост». Ён узяў інтэрвію ў дзесяткаў журалістаў, якія распавялі як улады перашкаджаюць атрыманьню інфармацыі, невыгаднай для іх.

Журналісты з газэты Тhe New York Times і агенцтва Associated Press прызналіся, што яны пазьбягаюць тэлефонных перамоваў і электроннага ліставаньня. Яны спадзяюцца толькі на пасярэднікаў, каб абараніць свае крыніцы інфармацыі.

Ад 2009-га 8 дзяржаўных служачых патрапілі пад дзеяньне закону «Аб шпіянажы» за тое, што былі датычныя да ўцечак інфармацыі. Для параўнаньня: за часы кіраваньня ўсіх іншых прэзыдэнтаў такіх выпадкаў было толькі 3.
XS
SM
MD
LG