Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэра Дэтройту пасадзілі на 28 гадоў за карупцыю


Былы мэр амэрыканскага гораду Дэтройт Квамэ Кілпатрык пакараны доўгім турэмным тэрмінам за карупцыю.

Яго прызналі вінаватым у рэкецэ, хабарніцтве, вымагальніцтве ды іншых злачынствах.

Штогод Кілпатрык траціў на 840 тысячаў даляраў болей, чым ягоны заробак.

Самі Кілпатрык заявіў, што просіць прабачэньне, калі расчараваў жыхароў гораду, аднак ён адмаўляе, што краў.

Дэтройт, які некалі быў адным з самых багатых гарадоў сьвету, цяпер знаходзіцца на мяжы банкурцтва.
XS
SM
MD
LG