Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і рэспубліканцы не дамовіліся пра памеры дзяржаўнага доўгу


Перамовы паміж прэзэдэнтам ЗША Баракам Абамам і лідэрамі апазіцыйнай Рэспубліканскай партыі ў справе падвышэньня ліміту дзяржаўнага доўгу скончылася без вынікаў.

У сваёй заяве Белы дом назваў сустрэчу «добрай», але адзначыў, што бакі не знайшлі канкрэтных шляхоў, каб выйсьці з крызісу.

Эрык Кантар, лідэр рэспубліканскай бальшыні ў Палаце прадстаўнікоў, назваў перамовы «вельмі карыснымі», і паведаміў: дыскусія з дэмакратамі, якія падтрымліваюць Абаму будзе мець працяг.

17 кастрычнікаў ЗША могуць перавысіць столь дзяржаўнага доўгу, які цяпер складае 16,7 трыльёнаў даляраў. Калі памер дзяржаўнанга доўгу ня будзе павялічаны, ЗША могуць абвесьціць дэфолт.

Бюджэтны крызіс у ЗША


1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.
XS
SM
MD
LG