Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшні матч паміж Беларусьсю і Гішпаніяй адбудзецца


Футбол. Беларусь-Албанія. Віталь Радыёнаў толькі што адкрыў лік

Футбол. Беларусь-Албанія. Віталь Радыёнаў толькі што адкрыў лік

Гішпанская фэдэрацыя футболу заявіла, што адкладаць або пераносіць матч паміж Гішпаніяй і Беларусьсю ня будзе, нягледзячы на выбух, якія здарыўся напярэдадні.

Гульня заплянаваная на пятніцу, 11 кастрычніка, 22.00 на стадыёне ў Пальма-дэ-Мальёрцы.

Як паведамляе Football Espana, з-за выбуху аднаго з трох генэратараў на арэне, у выніку чаго пацярпелі тры чалавекі, парушылася электразабесьпячэньне.

Раней паведамлялася, што Гішпанская фэдэрацыя футболу разглядае варыянт пераносу матчу.

Выбух на стадыёне «Ібэрастар» адбыўся за паўгадзіны да трэніроўкі беларускай дружыны, якая прыбыла ў Пальму-дэ-Мальёрка 9-га кастрычніка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG