Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 кастрычніка: Бяляцкі можа атрымаць Нобэлеўскую прэмію


ПАДЗЕІ ДНЯ

У нарвэскім Осла будзе названае імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру. Сярод намінаваных на атрыманьне прэміі — асуджаны на чатыры з паловаю гады зьняволеньня беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Аляксандар Лукашэнка правядзе прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх СМІ. Яна адбудзецца ў межах чарговага прэс-туру прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ ў Беларусь. У прэс-туры, які праходзіць з 7 па 11 кастрычніка, бяруць удзел больш за 80 журналістаў, якія прадстаўляюць СМІ з 45 рэгіёнаў Расіі. У рамках паездкі журналісты наведаюць Гродзенскую вобласьць і Менск. Пачатак прэс-канфэрэнцыі а 11.00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

11 кастрычніка — Міжнародны дзень дзяўчынак.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1899 — пачалася Англа-бурская вайна.

1918 — Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка.

У гэты дзень памерлі:

1424 — Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531 — Ульрых Цьвінглі, дзяяч рэфармацыі ў Швэйцарыі.

1683 — Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ.

1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 — Джэймс Джоўль, брытанскі фізык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Ты думаў пра мяне, я ведаю, бо ўночы
Я не магла стуліць ні на хвіліну вочы.
I думка горача мне душу хвалявала.
Ты думаў пра мяне, я ведаю, у словы
Жар палкіх дум тваіх быў выліцца гатовы.
Яны гучалі тут так шчыра, так глыбока,
Мне пець хацелася і плакаць лёгка, лёгка.
Ты думаў пра мяне, я ведаю, і думы
Азваліся ва мне якімсьці сьветлым сумам.
Пяшчотай мяккаю яны абнялі сэрца,
I ты, і ты адчуў, чаму яно так б’ецца.
Ты быў са мной! Пры мне!
Пры мне, а не далека...
Мне пець хацелася і плакаць лёгка... лёгка...»


Эдзі Агняцьвет
XS
SM
MD
LG